Казкі пра Андэрса

Posted on Ліпень 25, 2011

0


92 забітых – такі апошні вынік страляніны на выспе Утоя і выбуху ў Осла, сталіцы Нарвегіі. Паліцыя па падазрэнні ў здзейсненым затрымала Андэрса Брэйвіка, якога прыхільнікі дэмлібералізму паспяшаліся абвінаваціць у “нацыяналізме” і “хрысціянскім фундаменталізме”, а СМІ растыражавалі гэта на ўвесь свет.

А што атрымалася даведацца пра Андэрса ў незалежных журналістаў?

Андэрс Бехрынг Брэйвік нарадзіўся і жыў у багатай частцы Осла. Быў праізраільскім ісламафобам, масонам, “антырасістам”, прыхільнікам Чэрчыля і гаспадарчага лебіралізма, абаронцам правоў сэксменшасцяў. Цікавіўся дзейнасцю Ангельскай Лігі Абароны(EDL), а таксама падобных да гэтай арганізацыі папулістычных рухаў і палітыкаў( Geert Wilders ), якія адначасова ненавідзяць і сацыялістаў і “этнанацыяналістаў”(іх тэрміналогія), тобок тых, хто вызнае за фундамент прыналежнасці да народу паходжанне ці нацыянальнасць чалавека, а не культурныя асаблівасці і месца пражывання. Пра свае погляды падазраваны шмат пісаў у Інтэрнэт:

”I alle tilfeller, vi er ikke i en situasjon der vi kan velge og vrake partnere. Vi må derfor sørge for å påvirke andre kulturkonservative til å komme på vår anti-rasistiske/pro-homser/pro-Israel linje. Når de når denne linjen kan man ta det til neste nivå.”

Мы знаходзімся ў сітуацыі, калі няма магчымасці вольна выбіраць палітычных партнёраў. Таму мы мусім зрабіць усё, каб уплываць на іншых так званых “культурных кансерватараў”, каб яны прынялі нашу антырасістскую, пра-гомасэксуальную і пра-ізраільскую лінію. Калі гэта атрымаецца, мы будзем у стане перайсці на іншы ўзровень.

Большасць сваіх думак Андэрс Брэйвік размяшчаў на партале
http://www.Document.no , сайце іншага падобнага да яго “нацыяналіста” Ганса Рустада.

http://www.document.no/anders-behring-breivik/

http://blog.balder.org/?p=1241

У апублікаваным у сеціве аўтарскім дакуменце „A European Declaration of Independence” Брэйвік чарговы раз падцвердзіў свае блізкія сувязі з пра-сыяністычнай арганізацыяй EDL і адмовіўся ад супрацы з рухамі, якія выступаюць супраць сіянізму (ідыялогія, якую асуджае ААН і прыраўнівае да фашызму і нацыянал-сацыялізму).

”I know this for a fact as I used to have more than 600 EDL members as Facebook friends and have spoken with tens of EDL members and leaders. In fact; I was one of the individuals who supplied them with processed ideological material (including rhetorical strategies) in the very beginning. The EDL are in fact anti-racist, anti-fascist and anti-Nazi. They even have many members and leaders with non-European background (African and Asian)”

”An NS or racist/anti Jewish movement was completely out of the question, as they represented much of what I oppose. It will be extremely hard to cooperate with anyone who views our primary ally (the Jews/Israel) as their primary enemy.”

У чым вінаватая Партыя Працы?

Сацыял-дэмакратычная Партыя Працы, кіруючая ў Нарвегіі, некалькі тыдняў таму прыняла рашэнне аб падтрымцы адкрыцця ў Осла амбасады Палестыны і пачатку працэдуры прызнання палестынскай дзяржавы.
За дзень да трагедыі намётавае мястэчка на выспе Ўтоя наведаў міністр замежных спраў Нарвегіі, падчас размоў з ім моладзь патрабавала ад чыноўніка падтрымаць байкот пэўнага краю, у сувязі з палітыкай гэтай дзяржавы на тэрыторыі акупаванай Палестыны.

Магчыма ўсё гэта магло выклікаць у нездаровай псіхіцы Андэрса Брэйвіка прыняцце такога брутальнага рашэння.
Ці ў стане ён быў сам здзейсніць свой план? Здаецца, застанецца невядомым. Але пэўна, што любая спецслужба свету магла б правесці такую “аперацыю”, каб пакараць Нарвегію і кіруючую партыю за непакорнасць і даволі незалежную эканамічную палітыку і самастойныя рашэнні ў міжнародных зносінах.

Выпадак Брэйвіка вельмі паказальны. У Еўропе шмат арганізацый і рухаў, якія прапагандуюць адначасова радыкальны анты-ісламізм і ліберальны падыход да маралі. Фанатычная нянавісць да ісламу такіх дзеячоў і груповак падаецца СМІ, як “хрысціянскі фундаменталізм” і “нацыяналізм”. Зараз лібералы будуць выкарыстоўваць трагічныя падзеі ў Нарвегіі, для кампраметацыіі патрыятычных рухаў.
Такая сітуацыя выгадна пэўнаму баку ў геапалітычнай гульне, калі на Блізкім Усходзе падтрымліваюцца радыкальныя ісламістскія рухі і ўвесь час распаўсюджваецца нестабільнасць у рэгіёне, такім чынам правакуюцца масавыя хвалі эміграцыі. Адначасова ў Еўропе, краіны якой задыхаюцца ад колькасці эмігрантаў, падкармліваюцца радыкальныя анты-ісламісты, якія адцягваюць увагу грамадскасці ад сутнасці праблемаў. Такім чынам рэалізоваецца вядомая стратэгія “сутыкнення цывілізацый”, вынайдзеная стратэгамі з-за акіяну.

inicyjatyva.wordpress.com